10/03/2010
Дзе: ЗША
http://minsk.usembassy.gov/small_grants.html
Амбасада ЗША прымае заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных грамадзкіх арганізацыяў па праектах, якія спрыяюць грамадзкаму дыялёгу, ахове і падтрымцы грамадзкіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і узмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалягічных і чарнобыльскіх праблемаў.
Каб прыняць удзел у конкусе, неабходна запоўніць заяўку, форма якой знаходзіцца па спасылцы: http://minsk.usembassy.gov і даслаць яе па ўказаных ніжэй кантактах.
Заяўкі прымаюцца цягам году і разглядаюцца каля трох месяцаў.
Максымальны пэрыяд гранту – 1 год з моманту рэгістрацыі яго ў Дэпартамэнце Гуманітарнай Дапамогі.
Па пытаннях звяртайцеся па тэл.: (017) 211-0567.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце па ссылцы: http://minsk.usembassy.gov.
Кантакты:
Адрас:
Public Affairs Section
U.S. Embassy, Minsk
Gertsena Street 2A
Minsk, Belarus 220030
Тэлефоны: (017) 217-04-81; 211-05-67
Факс: (017) 211-0384
E-mail: DFSGP@usembassy.minsk.by
Сайт: http://minsk.usembassy.gov/
Паводле рассылкі belngo.info
Трэнінг “Валантэрскі мэнэджмэнт”
Сімпозіум "Прадстаўленне ў музыцы і музычнае прадстаўленне"
Фестываль у Балгарыі
Сімпозіум “Мастацтва для адукацыі” ў Нямеччыне