Хатняя Навіны КонкурсыСтажыроўкі ў Польшчы
Стажыроўкі ў Польшчы

11/03/2010
Дзе: Польшча
Калі: травень-верасень 2010г.
Дэдлайн: 08/04/2010
http://rita.edudemo.org.pl/-q--q.html


Фонд "Адукацыя для дэмакратыі" запрашае прадстаўнікоў недзяржаўных
арганізацыяў, школаў і іншых нефармальных груп з Беларусі на стажыроўку
ў Польшчы.


Мэтай стажыроўкі з'яўляецца ўсталяванне кантактаў з польскімі НДА, набыццё досведу ў сферы функцыянавання НДА і дапамога ў вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца НДА ў Беларусі. Апроч таго, стажыроўка дасць магчымасць стварыць супольныя праекты.

Стажыроўка будзе доўжыцца 7-14 дзён у перыяд з траўня па верасень 2010 года. Арганізатары аплочваюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне. Кожны ўдзельнік стажыроўкі атрымае ў падарунак нэтбук.

Пры неабходнасці будзе запрошаны перакладчык.

Дадатковая інфармацыя на старонцы http://rita.edudemo.org.pl/-q--q.html, з пытаннямі звяртацца да Эльжбеты Свідроўскай на e-mail:elzbieta.swidrowska@edudemo.org.pl.

Падача заявак - да 9га красавіка 2010г.
 




RSS-падпіска
рэклама
сябры