MUSKIE PROGRAM

Праграма паслядыпломных грантаў “The Edmund S. Muskie Graduate Fellowship Program” дае магчымасць студэнтам і спецыялістам з Беларусі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Казахстану, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістану, Туркменістану, Украіны і Узбекістану павучыцца ў ЗША адзін альбо два гады з атрыманнем дыплому ці адзін год без дыплому. Праграма была заснавана Кангрэсам ЗША ў 1992 годзе з мэтай падтрымкі развіцця эканомікі і дэмакратыі ў Еўразіі. Яна ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам аддзелу адукацыі і культуры пры Міністэрстве замежных спраў ЗША пры дапамозе IREX.
 
Па Праграме можна выбраць адзін з наступных накірункаў студыяў: бізнэс-адміністраванне, эканоміка, педагогіка, мэнеджмент у сферы аховы навакольнага асяроддзя, міжнародныя адносіны, журналістыка і масавыя камунікацыі, права, бібліятэчная справа і інфармацыйнае забеспячэнне, дзяржаўная адміністрацыя, ахова здароўя, ахова грамадскага парадку.

Для ўдзелу ў Праграме адбіраюцца на падставе конкурсу таленавітыя асобы, якія могуць пазней узяць на сябе ролю лідэраў у краінах паходжання. Выпускнікі працягваюць працу ва ўрадзе, у прыватным сектары, міжнародных арганізацыях. Універсітэты, што прымаюць студэнтаў, таксама атрымліваюць карысць праз наладжванне трывалых сувязяў з лідэрамі за мяжой. Такім чынам, праграма аказвае значны ўплыў на фарміраванне новага вобліку Еўразіі.
Для таго, каб прыняць удзел у Праграме, кандыдаты павінны прадэманстраваць выдатныя акадэмічныя вынікі і лідэрскі патэнцыял, мець паспяховы прафесійны досвед і жаданне працаваць на карысць супольнасці.

З больш падрабязнай інфармацыяй пра ўмовы ўдзелу ў Праграме “The Edmund S. Muskie Graduate Fellowship Program” і ўражаннямі выпускнікоў Праграмы можна пазнаёміцца на старонцы http://www.irex.org/programs/muskie/index.asp.  

RSS-падпіска
рэклама
сябры