Навучальны год: зь верасьня па чэрвень
Сыстэма арганізацыі вышэйшай адукацыі: вышэйшая адукацыя мае тры пасьлядоўныя ступені:
- Першыя тры з паловай або чатыры з паловай гады разьлічаныя на атрыманьне ступені Бакаляра і/або прафэсійнае адукацыі. Задача - паляпшэньне агульнай адукацыі, забесьпячэньне ведамі і навыкамі для прафэсійнае кар'еры.
- Наступны ўзровень - ступень Магістра і/або прафэсійнае кваліфікацыі. Доўжыцца паўтара-два гады. Студэнты пашыраюць веды ў адпаведнай галіне навукі ці мастацтва.
- Трэці ўзровень уключае ня менш за чатыры гады навучаньня для атрыманьня ступені Доктара філязофіі. Ён прадугледжаны для падрыхтоўкі навуковага пэрсаналу для ВНУ. Падчас навучаньня пішуцца дасьледчыя работы і доктарская дысэртацыя.
- Сумежнае навучаньне ўвасабляе сабою першыя два ўзроўні і заканчваецца атрыманьнем ступені Магістра ці прафэсійнае кваліфікацыі. Такая праграма разлічана для вывучэньня фармацэўтыкі, мэдыцыны, аданталёгіі і вэтэрынарыі.
- Пазаўнівэрсытэцкія праграмы навучаньня дазваляюць атрымаць прафэсійную кваліфікацыю. Яны разьлічаныя на тры - чатыры гады.
- Увогуле праграмы навучаньня ўключаюць шэсьць галінаў: гуманітарныя, сацыяльныя, фізычныя, біямэдычныя, тэхналягічныя навукі, а таксама мастацтва.
Мова: большасьць праграм на літоўскай мове, але есьць некаторыя і на ангельскай, нямецкай і рускай.
Выдаткі на адзін навучальны год: навучаньне - 3.000-36.000 летувіскіх літаў (у залежнасьці ад праграмы і ўзроўню); падручнікі/харчаваньне - 500-3.000 літаў; пражываньне - 1.000-5.000 літаў.
студэнты дзяржаўных ВНУ апошніх курсаў і тыя, якія ўжо маюць навуковую ступень, маюць магчымасьць атрымліваць стыпэндыі;
студэнты, якія навучаюцца на ступень Доктара, і асьпіранты атрымліваюць стыпэндыю ў памеры 735-850 LT/месяц;
студэнты мэдычных профіляў атрымліваюць унівэрсытэцкія гранты;
іншыя формы фінансаваньня прадугледжаны ў адпаведнасьці з двухбаковымі пагадненьнямі;
больш поўная інфармацыя: (www.mokslas.lt)
Пражываньне: у студэнцкіх інтэрнатах для студэнтаў дзённае формы навучаньня - пачынаючы з 100 LT-250LT за пакой. Прычым пакой неабходна заказаць за два месяцы наперад.
Магчымасьць працаваць: для замежных студэнтаў адсутнічае.
Дыстанцыйныя курсы ў ЕГУ
Моладзевая сустрэча ў Клайпедзе
The USB Rally у Летуве
Летнія школы па правах чалавека для моладзі