Навiна

01.06.2007 Карта зьніжак EURO<26. Акіян зьніжак у Эўропе!

Euro 26 cardЕдзеш у Эўропу? Хочаш зьніжак? – картка EURO<26 гэта тое, што табе трэба! Зь ёй ты атрымаеш звыш за 70000 зьніжак у 36 краінах Эўропы, у тым ліку і ў Беларусі! Зацям! Аформіць картку EURO<26 у Беларусі – найтаньней ва ўсёй Эўропе!!! Як зрабіць картку Euro<26? Адказ знойдзеш у нашым артыкуле... >>

Спасылкі
http://www.batory.org.pl/
Пошук па сайце

RATING ALL.BY

Навiны

04.09.2008 «Дэмакратыя і грамадзянская супольнасьць»: ЭГУ запрашае ў магістратуру па паліталёгіі

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт аб'яўляе прыём у магістратуру па паліталёгіі «Дэмакратыя і грамадзянская супольнасьць» з прысваеньнем ступені магістра палітычных навук. Прыём дакумантаў да 8 верасьня 2008 года. >>

28.08.2008 Конкурс эсэяў імя Олівэра Гурнэя

Конкурс эсэяў прызначаны для выпускнікоў ВНУ і дасьледчыкаў-дактарантаў. Эсэй можа быць прысьвечана любой тэме, зьвязанай з дасьледваньнем Хетскага сьвету, старажытных моваў, культуры, палітыкі, вайны, музыказнаўства альбо можа асьвячаць любы аспэкт археалёгіі сьвету Хетта. Апошні тэрмін падачы аплікацый - 1 снежня 2008г. >>

28.08.2008 Валянтарыят у польскай Венэцыі

Запрашаюцца валянтэры, якія хочуць паўдзельнічаць у доўгатэрміновым праэкце (люты 2009 – студзень 2010) у Вроцлаве. Служба валянтэра будзе палягаць на працы у асацаяцыі для дзяцей і моладзі з цэрэбральным паралічам »OSTOJA». >>

28.08.2008 Валянтэрская служба ў Вроцлаве

Запрашаюцца дзьве кандыдаткі для валянтэрскай службы ў Цэнтры падтрымкі для маладых маці і цяжарных жанчын у Вроцлаве. Валянтарыят пачынаецца у лютым 2009 г. і працягнецца шэсьць месяцаў. >>

28.08.2008 Замежная стажыроўка для беларускіх журналістаў

Да ўдзелу ў адукацыйных стажыроўках у Нямеччыне, Францыі, Галяндыі, Бельгіі і Аўстрыі запрашаюцца беларускіх газэтныя і радыёжурналісты. Стажыроўкі адбудуцца з 17 па 22 лістапада. Кандыдат мусіць валодаць замежнымі мовамі. Апошні тэрмін падачы заявак - 15 верасьня 2008 г. >>

23.08.2008 Cтыпендыі для беларускіх студэнтаў

У 2009 годзе Міжнародны Вышэградскі Фонд рэалізуе спецыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 80 семестраў навучання ў любым дзяржаўным ці прыватным універсітэце краін-удзельнікаў Вышэградскай Групы. Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Master´s ці Post-Master´s (аспірантура) тэрмінам ад 1 да 4 семестраў. >>

16.08.2008 Міжнародны фэстываль «Тэатральныя мэтодыкі 2009. Паміж традыцыяй і сучаснасьцю»

6-12 ліпеня 2009 года ў г. Бовэц у Славеніі адбудзецца прафэсыйны фэстываль, прысьвечаны традыцыям і сучаснасьці у пэрфарматыўным мачтацтве. Гэта выдатная магчымасьць прадэманстраваць мэтады ў традыцыйным тэатры і ппрадэманстраваць працы як вынік традыцыйных тэхнік тэатру. Апошні тэрмін - 1 кастрычніка 2008 г. >>

16.08.2008 Праца для праэкт-мэнэджара ў Бэрліне

Аб'яўлены конкурс на пасаду мэнэджара праэктаў у Бэрліне для Ініцыятывы Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы (IMOE) на пэрыяд з 15 верасьня да 31 сьнежня. Праца складае 36 гадзін на месяц, заробак – 11 эўра за гадзіну. Апошні тэрмін падачы заявак - 24 жніўня 2008 г. >>

12.08.2008 Конкурс «Пласты памяці»

Праграма Geschichtswerkstatt Europa запрашае студэнтаў, выпускнікоў, пачаткоўцаў-навукоўцаў, а таксама аматараў гістарычнай навукі грамадзкай супольнасьці прыняць удзел у праэкце «Пласты памяці». Кандыдаты мусяць быць ва ўзросьце ад 18 да 35 год. Вынікам працы мусіць быць стварэньне тэксту, фотарэпартажу ці фільму. Апошні тэрмін падачы аплікацый - 27 кастрычніка 2008 г. >>

06.08.2008 Студэнцкі летнік пад Глыбокім

11-15 жніўня каля мястэчка Глыбокае пройдзе трэнінг на тэму "Крэатыўнасьць і журналістыка". Акрамя карысных ведаў, уменьняў і навыкаў удзельнікаў чакае рамантыка пражываньня ў сапраўднай вясковай хатцы каля возера ды начныя пасядзелкі ля вогнішча. >>

Усе навіны

Конкурсы

 
Хутка deadline
 
 
З форумаў
 
 
Апытаньне
Калі б ты хацеў паехаць за мяжу вучыцца? - усяго прагаласавала - 565 чалавек(і)







 
Нашыя рэсурсы