Магістратура па біялагічнай разнастайнасці

TROPIMUNDO – першая міжнародная магістарская праграма ў галіне трапічных экасістэм і біяразнастайнасці – прапануе шэраг стыпендый для студэнтаў з краін па-за межамі Еўразвязу.

Працягласць – 2 гады.

Праграма вельмі практыкаарыентаваная: семестр палявой працы ў афрыканскіх, азіяцкіх і аўстралійскіх лясах. Таэрэтычныя курсы праводзяцца ў Бельгіі, Італіі, Францыі і французскай Гвіяне.

Фінансавыя ўмовы

Еўрапейская Камісія прапануе шэраг стыпендый, якія пакрываюць кошт навучання і транспартныя выдаткі. Таксама прадугледжана штомесячная грашовая падтрымка і медыцынская страхоўка.

Дэдлайн падачы заяўкі – 30 лістапада 2016.

Больш падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.