АДУфэст 5.0 запрашае да ўдзелу!

Пяты год каманда Adukacyja.info ладзіць АДУфэст – з’езд паспяховых выпускнікоў беларускіх і замежных ВНУ. АДУфэст з’яўляецца выдатным месцам для нэтворкінга, пошуку аднадумцаў, генерацыі ідэй і самаразвіцця. Калі ў цябе ёсць цікавыя ідэі і ўнікальныя веды, якімі ты жадаеш падзяліцца, запаўняй анкету і далучайся да нас!

Умовай удзелу ў АДУфэсце з’яўляецца правядзенне аўтарскага інтэрактыўнага варкшопу на вольную тэму, а таксама жаданне актыўна ўдзельнічаць у майстар-класах, прапанаваных іншымі выпускнікамі.

Каб даведацца, як прайшлі мінулагоднія сустрэчы, зазірні ў наш раздзел АДУвідэа альбо пачытай тут.

Удзел у АДУфэсце бясплатны. Арганізатары аплочваюць пражыванне і харчаванне, пакрываюць транспартныя выдаткі.

Дэдлайн падачы заяўкі 20 студзеня.

Узніклі пытанні? Звяртайся на мэйл adukacyja@gmail.com з пазнакай “АДУфэст 5.0”