Adukacyja.info запрашае на “Ты-ж-журналіст-Паці”

Каманда Adukacyja.info рада запрасіць вас на другую вечарыну, прысвечаную адукацыйным магчымасцям у пэўнай прафесіі. Гэтым разам пашчасціць маладым журналістам!

Калі: 20 студзеня 2017 года, а 18:30.
Дзе: Галерыя TUT.BY, праспект Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх (Мінск).

На “Ты-ж-журналіст-Паці” мы вітаем студэнтаў і маладых журналістаў, у якіх усё толькі пачынаецца ў прафесіі, і тых, хто жадае да яе далучыцца.

Вас чакаюць:

  • сур’ёзныя размовы пра тое, што мусіць умець і ведаць малады журналіст, каб адразу далучыцца да рэдакцыі самага буйнога і паспяховага анлайн-СМІ Беларусі;
  • як павысіць сваё прафесійнае майстэрства з дапамогай трэнінгаў, семінараў, адукацыйных паездак, форумаў;
  • натхняльныя расповеды пра тое, як, не маючы журналісцкай адукацыі, паступіць на магістарскую праграму па журналістыцы ў Францыі і зрабіць уласнае расследванне на Карыбах і шмат-шмат іншага.

У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з галоўнай рэдактаркай TUT.BY, сябрамі ГА “БАЖ“, Школы журналістыкі IBB (пры падтрымцы амбасады Германіі ў Беларусі) і каманды Adukacyja.info, даведацца шмат карыснай інфармацыі пра магчымасці, якімі вы можаце скарыстацца дзеля ўласнага развіцця, падыскутаваць, занэтворкіцца і, магчыма, зрабіць першы крок да пераменаў у жыцці.

Самых стойкіх і разумных чакае інтэлектуальны падарунак.

Уваход вольны, але просім вас прайсці кароткую рэгістрацыю.

Да сустрэчы!