Адукацыйная вандроўка ў Налібокі

Актывісткі і валанцёркі грамадскіх арганізацый запрашаюцца ў адукацыйную вандроўку да Налібоцкай пушчы.

Вітаюцца дзяўчаты, якія цікавяцца пытаннямі актыўнага ладу жыцця, экалогіі і прыроды, гендара, хто жадае праверыць свае сілы і паверыць у іх.

Лакацыя – Налібоцкая пушча. Перыяд – 18-21 жніўня 2016 года.

Чым будуць займацца?

Падчас вандроўкі будуць выкарыстоўвацца метады нефармальнай адукацыі, outdoor education, глыбіннай экалогіі. Удзельніцы даследуюць стэрэатыпы і факты пра жаночы калектыў і яго магчымасці.

Калі вы жадаеце далучыцца да вандроўкі, неабходна запоўніць анкету.

Дэдлайн – 3 жніўня 2016 года.

Удзел бясплатны. Вандроўка арганізуецца ўдзельніцамі грамадскіх арганізацый “Фіяльта”, “Экалом”, “Цэнтр экалагічных рашэнняў”, “Час Зямлі” пры падтрымцы kajak.by і “Странник”.