Адвечная спрэчка: варкшоп па фемінітывах

Што рабіць, калі ты мэнэджарка ці доктарка, але такіх словаў няма ў слоўніку? Ісці на варкшоп “Я і мае словы”, дзе навучаць, як карэктней звяртацца да сябе, сваіх сяброў і сябровак.

Дакладны час – 13 жніўня 2016 года, з 16:00 да 17:30.

  • Як гаварыць пра сябе?
  • Якія назоўнікі выкарыстоўваць у артыкулах і даследаваннях?
  • Чаму “жаночы род” – гэта заўжды нешта спецыфічнае?

Калі гэтыя пытанні блізкія табе, то цябе шчыра запрашаюць на публічны варкшоп па фемінітывах.

Мэта варкшопа – абагуліць досвед людзей, якія шукаюць сваё месца ў мове, і стварыць прастору для абмеркавання магчымых спосабаў змянення гэтай мовы, каб хапіла месца для ўсіх.

Арганізатары запрашаюць усіх, каму не ўсё адно, як пра іх гавораць, якія словы для гэтага выкарыстоўваюцца і якія змяненні ў гэтай моўнай сітуацыі магчымы. 

Каб стаць удзельнікам варкшопа, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Дэдлайн – 10 жніўня 2016 года.