Актуальная канферэнцыя ў Вроцлаве

Універсітэт Вроцлава і Фундацыя Pro Scientia Publica запрашаюць на 4-ю міжнародную канферэнцыю “Адукацыя, культура і грамадства”.

Калі: 11-13 верасня 2017 года.
Дзе: Універсітэт Вроцлава, Вроцлаў, Польшча.

Галоўная тэма канферэцыі – праблемы сучаснай адукацыі, звязаныя з культурнымі і сацыяльнымі змяненнямі.

Арганізатары запрашаюць удзельнікаў, якія цікавяцца і могуць распавесці пра наступнае:

  • сучасныя выклікі для адукацыі, культуры і грамадства;
  • праблемы ў адукацыі, звязаныя з сацыяльнымі і культурнымі змяненнямі;
  • пытанні вышэйшай адукацыі і адукацыі дарослых;
  • ідэя ўніверсітэта ў сучасным свеце;
  • акадэмічная праца ў сучасным свеце;
  • культурны і сацыяльны досвед;
  • геранталогія і адукацыя сталага веку;
  • авалоданне і вывучэнне замежных моў;
  • рэлігійная адукацыя ў свеце змешаных каштоўнасцей.

Для дакладаў у распараджэнні будзе кампутар і праектар. Прэзентацыі неабходна захаваць у фарматах .ppt ці .pdf. На кожную будзе адведзена 15 хвілін + час на пытанні і дыскусію.

Працоўная мова (лекцый, дакладаў, дыскусій) – ангельская.

Як падацца

Запоўніць заяўку на ўдзел неабходна да 31 снежня 2016 года па спасылцы.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел у канферэнцыі складае 150 еўра.

Больш падрабязнасцей можна даведацца на сайце.