Амбасада ЗША зноў абвяшчае вакансію!

Амбасада ЗША ў Беларусі шукае кваліфікаваных кандыдатаў на пасаду Public Affairs Section Information Assistant на перыяд з 3 студзеня 2017.

Базавыя функцыі:

  • дапамога спецыялісту па інфармацыі ў ажыццяўленні праектаў;
  • распрацоўка відэа і графічных прадуктаў;
  • дапамога ў падтрыманні і наладжванні сувязяў з беларускімі медыямі;
  • асісціраванне ў планаванні і імплементацыі іншых ініцыятыў.

Патрабаванні да кандыдатаў:  

  • універсітэцкая ступень па гуманітарных навуках, журналістыцы, інфармацыйных навуках і падобных сферах;
  • мінімум два гады прафесійнага досведу ў рэлевантнай галіне;
  • узровень IV (беглае валоданне) па ангельскай, расейскай і беларускай мовах (пісьмовая і вусная камунікацыя, перакладчыцкія здольнасці);
  • магчымасць працаваць у стрэсавых умовах;
  • здольнасць ініцыяваць працоўныя кантакты ў галіне медыяў, ствараць мультымедыя-кантэнт;
  • уменне разумець патрэбы калег у інфармацыйных матэрыялах, прысутнасці ў навінах і гэтак далей;
  • уменне працаваць з аўдыявізуальным абсталяваннем.

Неабходныя дакументы: 

  • універсальная заяўка (UAE, Form DS-174), якую можна знайсці на сайце амбасады ці праз сувязь з HR-офісам (тэл. +375 17 2101283, MinskHR@state.gov);
  • падцверджанне кожнага пункта патрабаванняў;
  • іншыя дакументы, рэлевантныя для пералічаных кваліфікацый.

Поўны пакет дакментаў, падпісаны  і адсканіраваны, трэба даслаць на электронную паштовую скрыню HR-офіса: MinskHR@state.gov. Дэдлайн падачы заяўкі – 18 лістапада 2016.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.