Аспіранцкая школа: цыкл 2017

Цэнтр эканамічных даследаванняў BEROC абвяшчае набор слушачоў на аспіранцкую школу па эканоміцы.

Працягласць: студзень — ліпень 2017. Месца: г. Мінск, на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Праграма складаецца з наступных модуляў:

  • Макраэканоміка;
  • Мікраэканоміка;
  • Эканаметрыка;
  • Даследчыя метады ў эканоміцы.

Заняткі будуць праходзіць з 18:00 да 21:00 у буднія дні цягам аднаго тыдня штомесяц. Кожны модуль — 20 акадэмічных гадзін.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • навучанне ў аспірантуры ці магістратуры дзённай формы ў вну РБ на момант падачы заяўкі (альбо планы на пачатак навучання ў найбліжэйшай будучыні);
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • высокая паспяваемасць (сярэдні бал не меней за 7,5).

Дэдлайн падачы заяўкі (на ангельскй мове) — 18 снежня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.