Асенняя школа ў Балгарыі

Bulgarian Gender Research Foundation запрашае на асеннюю школу кандыдатаў, якія працуюць у галіне абароны правоў жанчын.

Мэтай школы стануць эканамічныя, сацыяльныя, культурныя правы чалавека.

Перыяд – 27 верасня – 4 кастрычніка 2016 года. Лакацыя – Балгарыя.

Гэта першая праграма, скіраваная на профільнае навучанне маладых юрыстаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы дзеля іх удзелу ў разбіральніцтвах, якія датычацца парушэння працоў жанчын, сярод якіх:

  • гвалт у адносінах да жанчын;
  • рэпрадуктыўнае здароўе і права;
  • сацыяльныя і эканамічныя правы;
  • дыскрымінацыя ў галіне працоўнай занятасці.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • зацікаўленасць у правах жанчын, у галіне адвакатуры ці судовых разбіральніцтваў;
  • досвед працы не менш за год у арганізацыі ці ўстанове, якая бароніць правы жанчын у судзе ці мае досвед працы ў судовых працэсах;
  • базавыя веды ў вобласці міжнароднага і рэгіянальнага права ў галіне правоў чалавека, прававых нормаў і дакументаў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Неабходныя дакументы:

  • CV;
  • 2 рэкамендацыйныя лісты;
  • ліст падтрымкі ад кіраўніка арганізацыі кандыдата;
  • эсэ (750 словаў) пра недахопы ў галіне правоў жанчын у роднай краіне і прапановы па іх змяненні.

Запоўнена бланк заяўкі і дакументы неабходна даслаць на е-адрас  whrtinstitute@gmail.com.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі, звязаныя з праграмай.

Дэдлайн – 30 чэрвеня 2016 года.

Падрабязнасці па спасылцы.