БДУ прапануе павучыцца ў Грэцыі

БДУ запрашае студэнтаў і аспірантаў далучыцца да акадэмічнага абмену ва Ўніверсітэце Арыстоцеля ў Салоніках.

Перыяд – зімні семестр 2016-2017 навучальнага года. Лакацыя – Салонікі, Грэцыя.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам бакалаўрыяту, апроч студэнтаў першага і выпускнога курсаў, альбо аспірантам 1 ці 2 гадоў навучання;
  • мець сярэдні бал вышэй за 7;
  • валодаць замежнай мовай у адпаведнасці з патрабаваннямі гасцявой ВНУ (ангельская, В2);
  • не мець акадэмічных, фінансавых запазычанасцей.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўсіх спецыяльнасцей.

З неабходнымі дакументамі можна пазнаёміцца па спасылцы. Пасля іх трэба даслаць у электронным выглядзе на е-адрас chambrovich@bsu.by і занесці ў аддзел міжнароднага супрацоўніцтва БДУ.

З пытаннямі можна звяртацца па адрасе вуліца Ленінградская, 20, пакой 407 альбо па тэлефоне (017) 209 53 32.

Дэдлайн – 6 чэрвеня 2016 года.

Пра вынікі конкурсу кандыдаты даведаюцца 9-10 чэрвеня.