БДУ прэзентуе і запрашае на англамоўную праграму!

15 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя новай англамоўнай магістарскай праграмы БДУ і Ўніверсітэта прыкладных навук горада Міттвайда (Нямеччына) “Кіраванне ў рэальным сектары эканомікі”.

Дакладны час – 17:00 серады, 15 чэрвеня. Лакацыя – Ленінградская, 20 (будынак факультэта міжнародных дачыненняў, аўдыторыя 1302).

Мэта праграмы – з дапамогай тэарэтычнага навучання з акцэнтам на прыкладную скіраванасць падрыхтаваць спецыялістаў у галіне эканомікі і прыродазнаўчых навук, які будзе валодаць інжынернымі прыёмамі і метадамі кіравання для малых, сярэдніх і буйных прадпремстваў, крэатыўна думаць і дзякучы валоданню замежнымі мовамі быць запатрабаваным на міжнародным рынку працы.

Праграма прадугледжвае атрыманне двайнога дыплома: БДУ і Ўніверсітэта Міттвайда.

Сферы дзейнасці:

  • мэнэджмент;
  • кантролінг;
  • маркетынг;
  • лагістыка;
  • праектны мэнэджмент і мэнэджмент якасці;
  • фінансавы аналіз і ўлік;
  • техничная падтрымка, абслугоўванне ды іншыя.

Падчас сустрэчы ўсе ахвотныя змогуць задаць свае пытанні кіраўніку праграмы Сяргею Ўладзіміравічу Лукіну.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца па электроннай пошце im@bsu.by ці па тэлефоне +375 17 209 59 90 (Інстытут нямецкіх даследаванняў).

Падрабязнасці ёсць тут.