Бясплатны курс ангельскай ад аўтараў TOEFL

Бясплатны анлайн-курс “Падрыхтоўка да тэсту TOEFL: Інсайдарскі гід” – гэта ўнікальная магчымаць падрыхтавацца да іспытаў TOEFL і развіць навыкі маўлення на ангельскай мове на ўзроўні, які патрабуюць універсітэты, інстытуты, агенцыі рэкруцінгу. Курс распрацаваны пры падтрымцы Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (MIT) і Гарвардскага універсітэта.

Пачатак навучання – 13 чэрвеня (панядзелак) 2016 года. Курс разлічаны на 6 тыдняў і распрацаваны экспертамі, якія склалі тэст TOEFL.

Першы тыдзень навучання – уводзіны ў курс. Кожны тыдзень прысвечаны разнастайным навыкам валодання мовай (чытанне, разуменне на слых, маўленне, пісьменнасць). Заключны тыдзень курса ўключае практычныя парады і інфармацыю наконт іспытаў.

Курс насычаны сціслымі лекцыямі і відэаролікамі па пытаннях кожнай тэмы і прыкладамі адказаў з мінулых тэстаў з тлумачэннямі. Падчас сесійных лекцый, прысвечаных маўленню і пісьму на ангельскай, кожны ўдзельнік зможа атрымаць фідбэк і ацэнку з боку экспертаў. Падзяліцца інфармацыяй і абмяняцца досведам са студэнтамі з усяго свету ўдзельнікі змогуць на адмысловых дыскусійных пляцоўках.

Навучанне займае 2 гадзіны на тыдзень. Запісацца на анлайн-курс можна на гэтай старонцы.

Дэдлайн – 12 чэрвеня 2016 года.

Паводле by.odb-office.eu