CEC ArtsLink: пяць незабыўных тыдняў у ЗША

CEC ArtsLink запрашае на стажыроўку ў ЗША, каб усталяваць міжнародныя стасункі і лепш зразумець адзін аднаго праз сумесныя інавацыйныя праекты.

Лакацыя – Нью-Ёрк, ЗША. Перыяд – 2017 год.

У межах стажыроўкі прадстаўнікі сферы мастацтва змогуць паўдзельнічаць у праграмах, дзякуючы якім пазнаёмяцца з мастакамі, арт-мэнэджарамі з 37 краін свету і ЗША.

Мэты стажыроўкі:

  • зладзіць сумесныя мастацкі праекты, удзельнікі каторых змогуць атрымаць досвед і засвоіць новыя навыкі;
  • даць магчымасць удзельнікам падзяліцца ідэямі і досведам з арганізатарамі і рэзідэнтамі з іншых краін;
  • дазволіць удзельнікам пашырыць веды пра мастацтва і заглыбіцца ў культурнае жыццё ЗША;
  • матываваць удзельнікаў на стварэнне новага праекту з дапамогай калегаў з ЗША;
  • даць магчымасць пашырыць свае мэнэджарскія навыкі праз працу з арганізацыямі ЗША.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • займацца мастацтвам ці арт-мэнэджментам (арт-мэнэджары мусяць працаваць у некамерцыйным сектары);
  • з’яўляцца грамадзянінам/грамадзянкай адной з пералічаных краін (Беларусь ёсць у гэтым пераліку);
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка;
  • адказы на пытанні арганізатараў;
  • CV (не больш за 500 словаў, неабходна напісаць на бланку заяўкі);
  • рэкамендацыйны ліст (на 1 старонку ў фармаце pdf);
  • арт-мэнэждарам спатрэбіцца апісанне арганізацыі, у якой яны плануюць працаваць (1 старонка);
  • прыклады прац.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на міжнародны пералёт, атрыманне візы, пражыванне, медыцынскую страхоўку, транспартныя і працоўныя выдаткі.

Дэдлайн – 15 кастрычніка.

Падрабязней – на сайце.