Darmasiswa: навучальны год у Інданезіі

Ўрад Інданезіі штогод рэалізуе праграму Darmasiswa, якая дазваляе на працягу аднаго года жыць у Інданезіі і вывучаць інданезійскую мову, мастацтва, кулінарыю і музыку.

Darmasiswa – гэта стыпендыяльная праграма, якая прапануецца замежным студэнтам з краін, якія маюць дыпламатычныя адносіны з Інданезіяй, для вывучэння бахаса, мастацтва і культуры. Удзельнікі могуць абраць адзін з універсітэтаў краіны.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • пажадана студэнт/ка;
  • скончаная сярэдняя адукацыя;
  • ўзрост ад 17 да 35 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай (TOEFL / TOEIC / IELTS ці іншы сертыфікат);
  • дадаткова мінімальнае валоданне інданезійскай мовай;
  • медыцынскі сертыфікат;
  • фотаздымак;
  • базавыя веды ў абранай галіне.

Фінансавыя ўмовы

Памер гранта залежыць ад месца пражывання студэнта:

  • штомесячная стыпендыя – 2.850.000 Rp. (Джакарта, Бандунг, Сурабая, Дэнпасар, Макассар, Манада) альбо 2.450.000 Rp. (Ачэх, Паданг, Палембанг, Пурвакерта, Самеранг, Джак’якарта, Суракарта, Маланг, Самарында)
  • адначасовая дапамога пры пасяленні.

Неабходныя дакументы:

  • CV / резюмэ;
  • даведка аб стане здароўя;
  • замежны пашпарт, сапраўдны на працягу 18 месяцаў пасля прыбыцця ў Інданезію (арыентыровачна – 1 жніўня 2017 году);
  • рэкамендацыйны ліст;
  • дыпломы і дадатки да іх (на ангельскай мове);
  • пасведчанне аб валоданні ангельскай мовай (калі ёсць);
  • іншыя дыпломы, якія тычацца сферы навучання;
  • матывацыйны ліст.

Дэдлайн – 9 лютага 2017 года.

Гэтая праграма арганізавана Міністэрствам адукацыі і культуры ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў. Кантакт: Darmasiswa Indonesian Scholarship darmasiswa@kemdikbud.go.id.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.