Даследаванні ў адным з лепшых універсітэтаў свету

Навукоўцы з Усходняй Еўропы запрашаюцца на ўдзел у праграме “The Wayne Vucinich Visiting Scholar Fellowship” – 12 месяцаў даследаванняў у Стэнфардскім універсітэцкім цэнтры па расейскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаваннях (CREEES).

Тэма даследаванняў – любая. Удзельнікі атрымаюць магчымасць:

  • самастойна праводзіць даследаванні, карыстаючыся матэрыяламі бібліятэкі Стэнфардскага ўніверсітэта, інстытуцкімі бібліятэкай і архівам Hoover;
  • мець доступ да студэнцкага таварыства;
  • правесці лекцыю, варкшоп ці семінар па тэме даследавання.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ступень кандыдата навук (перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія атрымалі ступень не пазней за 5 гадоў таму);
  • грамадзянства Расіі, Усходняй Еўропы, Каўказа ці Цэнтральнай Азіі (Афганістан уключна).

Фінансавыя ўмовы

Фонд пакрывае выдаткі на праезд, страхоўку, візу, а таксама выдае стыпендыю памерам $10 000. Кандыдаты атрымаюць таксама памяшканнне для правядзення даследаванняў ва ўніверсітэце.

Неабходныя дакументы:

  • Vucinich Fellowship application form (анлайн);
  • матывацыйны ліст;
  • CV;
  • узор акадэмічнае эсэ;
  • кароткая прапанова для публічнай лекцыі / семінара, якія удзельнік будзе праводзіць ў Стэнфардзе;
  • рэкамендацыі (2).

Усе дакументы (акрамя рэкамендацыйных лістоў) прыкладаюцца да анлайн-формы. Рэкамендацыйныя лісты трэба даслаць як pdf на creeesinfo@stanford.edu. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся таксама на пазначаны е-адрас.

Дэдлайн падачы заяўкі – 14 кастрычніка 2016.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.