Даследчая праграма ў Гарвардзе

Academy Scholars Program падтрымлівае маладых навукоўцаў незалежна ад іх нацыянальнасці на старце іх акадэмічнай кар’еры.

Працягласць праграмы – два гады. Спецыяльнасці – сацыяльныя навукі, права, гісторыя.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • выдатныя поспехі ў галіне даследаванняў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • веданне гісторыі, мовы ці культуры не-заходніх краін і рэгіёнаў (non-Western countries or regions).

Памер гранту: $67 000 на год– постдактаранты; $31 000 – аспіранты.

Неабходныя дыкументы:

  • суправаджальны ліст;
  • CV;
  • даследчая прапанова (максімум 2500 слоў);
  • адзнакі за кандыдацкія іспыты (транскрыпт афіцыйнай PhD-праграмы);
  • тры рэкамендацыйныя ліста.

Дакументы трэба дасылаць праз анлайн-платформу за подпісам Selection Committee.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 кастрычніка.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.