Даступнасць адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі

Маладых актывістаў запрашаюць у Львоў: паразважаць над развіццём адукацыйнай сістэмы ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі ды стварыць фундамент для зменаў і новых падыходаў.

Калі: 12-16 кастрычніка 2016. Дзе: Львоў, Украіна

Арганізатары: Creative Development Center пры падтрымцы Friedrich Ebert Stiftung Regional Offices for South Caucasus (Тбілісі) і Regional Office for Dialogue in the Eastern Partnership (Кіеў).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • паходжаннне з краін Усходняга партнёрства і Расіі;
  • маладыя настаўнікі, выкладчыкі і моладзевыя працаўнікі;
  • прадстаўнікі НГА, палітычных партый, грамадзянскіх рухаў, студэнты факультэтаў паліталогіі, эканомікі і журналістыкі, прадстаўнікі медыя і незалежныя палітычныя актывісты.

Працоўная мова – ангельская.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 верасня, адабраным кандыдатам будзе даслана запрашэнне не пазней за 20 верасня.

Па пытаннях адносна канферэнцыі можна звяртацца на паштовую скрыню davidmirvelashvili@hotmail.com.

Больш падрабязнасцяў па спасылцы.