Для тых, хто марыць вучыцца ў Кітаі

Кітайскі ўніверсітэт Tsinghua University шукае таленавітых студэнтаў і прапануе ім стыпендыю на навучанне.

Стыпендыя Schwarzian адмыслова соврана для таго, каб падрыхтаваць і падтрымаць новае пакаленне сусветных лідараў, каб па-новаму паглядзець на геапалітычны ландшафт 21 стагоддзя. Праграма прапануе магчымасць развіваць лідарскія якасці і прафесійныя сувязі ў магістратуры аднаго з самых прэстыжных універсітэтаў Кітая – Tsinghua University.

Напрамкі навучання:

  • Public Policy;
  • Economic and Business;
  • International Studies.

Навучанне доўжыцца адзін год і стартуе летам 2017 года.

Мова навучання – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя кампенсуе аплату за вучобу, пражыванне ў краіне і харчаванне, медыцынскае страхаванне. Таксама аплочваецца пералёт у Пекін і дадому адпаведна ў пачатку і ў канцы праграмы. Праграмай прадугледжаны і вучэбны тур па Кітаі. Стыпендыя забяспечвае студэнтаў падручнікамі і вучэбнымі матэрыяламі. Да таго ж, кожны стыпендыят будзе атрымліваць невялікія штомесяцовыя выплаты, а таксама ў падарунак – планшэт і тэлефон Lenovo.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • наяўнасць ступені бакалаўра любой спецыяльнасці альбо эквіваленту (яе неабходна атрымаць да жніўня 2017 года);
  • моцны лідарскі патэнцыял;
  • узрост – ад 18 да 29 гадоў;
  • доброе валоданне ангельскай мовай.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка;
  • выпіска з адзнакамі;
  • 4 элекронныя рэкамендацыйныя лісты;
  • відэа, у якім кандыдат мусіць прадставіць сябе, памерам не больш за 20 Мб (неабавязкова);
  • тры эсэ – матывацыйны ліст не больш за 750 слоў; апісанне лідарскага патэнцыялу кандыдата; эсэ пра тое, як будучы лідар зможа паўплываць на сферу палітыкі ці сацыяльную галіну;
  • CV.

Пасля разгляду дакументаў кандыдатаў запросяць на інтэрв’ю.

Дэдлайн – 15 верасня 2016 года.

Паводле abfby.org