Два лепшыя гады – на вучобу ў Фінляндыю

Фінскі University of Tampere запрашае студэнтаў на вучобу ў магістратуру.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ, маюць ступень бакалаўра альбо яе эквівалент ў межах той праграмы, на якую яны падаюцца.

Пачатак навучання – восень 2017 года. Працягласць – 2 гады.

Мова навучання – ангельская, таму неабходна праверыць на сайце ўніверсітэта, якія тэсты прызнаюцца.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыяльная схема прапануе дзве катэгорыі выплат:

  • пакрываецца 100% ці 50% платы за навучанне па двухгадовай магістарскай праграме;
  • пакрываецца 100% платы за навучанне і выдаецца 7 000 еўра стыпендыі на год для двухгадовай магістарскай праграмы для студэнтаў з выдатнымі поспехамі.

Як падацца

Заяўка на навучанне ва ўніверсітэце Тамперэ падаецца праз электронны партал. Форма заяўкі прадугледжвае наяўнасць матывацыйнага ліста і CV. Больш інфармацыі даступна па спасылцы.

Дэдлайн – 13 студзеня 2017 года.

Паводле by.odb-office.eu