Два месяцы крэатыву – стажыроўка ў Прэс-клубе

Прэс-клуб Беларусь запрашае на стажыроўку цягам жніўня-верасня 2016 года.

Што прапануюць: цікавую працу ў крэатыўнай камандзе на сучаснай нефармальнай пляцоўцы ў цэнтры Мінска, удзел у распрацоўцы новых праектаў і магчымы далейшы ўдзел у іх рэалізацыі. Прафесійны рост і набыццё каштоўнага досведу і новых кантактаў.

Часавы перыяд: 2 месяцы (жнівень-верасень).

Што чакаюць ад практыкантаў: вольнае валоданне ангельскай, беларускай, рускай мовамі (пісьмова і вусна), зацікаўленасць журналістыкай як прафесіяй, імкненне ведаць пра медыятрэнды, уменне пісаць артыкулы, працаваць у сацсетках; ініцыятыўнасць, крэатыўнасць, адказнасць, заангажаванасць, самаарганізаванасць, гатоўнасць вучыцца. Занятасць – 10 гадзінаў на тыдзень.

Фінансавыя ўмовы

Прэс-клуб не аплочвае стажыроўку, але абяцае даць рэкамэндацыю па яе выніках, а таксама магчымае працаўладкаванне ў выпадку плённай супрацы.

Падаць заяўкі можна да 31 ліпеня. Ад кандыдатаў чакаюць CV і матывацыйны ліст на імэйл office@press-club.by.