Два тыдні абмену досведам у Ляйпцыгу

Саксонскі фонд медыяадукацыі запрашае на 10-дзённы семінар для журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Лакацыя – Ляйпцыг, Нямеччына. Перыяд – 12-23 верасня 2016 года.

Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя журналісты з Беларусі, якія працуюць на радыё, тэлебачанні, у друкаваных СМІ альбо анлайн-медыях.

Патрабаванні:

  • выдатна валодаць нямецкай мовай;
  • узрост – да 40 гадоў.

Мэта семінару – пазнаёміць замежных журналістаў з працай нямецкіх СМІ і замацаваць іх міжнародныя сувязі адно з адным.

Тэма сёлетняга семінару – “Агляд медыйных сістэм Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы”.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў жыллём і харчаваннем, а таксама кампенсуюць выдаткі за праезд.

Каб стаць удзельнікам семінару, неабходна запоўніць кароткую анкету і напісаь невялікі матывацыйны ліст.

Дэдлайн – 29 ліпеня 2016 года.

Падрабязнасці ёсць тут.