Дыскусія, якая зматывуе на адказнае спажыванне

7 ліпеня 2016 года ў Віцебску пройдзе сектарная дыскусія “Збор і пераапрацоўка адкідаў, альбо адказнае спажыванне: Reuse, Reduce, Recycle, Repeat (паўторнае выкарыстанне, скарачэнне, другасная пераапрацоўка, узнаўленне)  – сучасныя тэндэнцыі ў Беларусі і сусветныя трэнды”.

Мерапрыемства ладзіць ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з Цэнтрам экалагічных рашэнняў (Беларусь).

Тэмы дыскусіі:

  • збор і сартаванне смецця ў Беларусі (перашкоды і матывацыя насельніцтва да паасобнага збору адкідаў);
  • еўрапейскія падыходы да абарачэння адкідаў;
  • стымуляванне адказнага спажывання, канцэпцыя “Zero waste” (“нуль адкідаў”);
  • вызначэнне магчымых накірункаў удасканалення сістэмы ўтылізацыі адкідаў, эфектыўнага выкарыстання смецця, стымулявання адказнага спажывання.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных устаноў, органаў улады, мясцовы бізнес, эксперты, СМІ і ўсе зацікаўленыя тэмай дыскусіі.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 3 ліпеня 2016 года адправіць заяўку на электронную скрыню Maksim@ODB-office.eu.

У лісце неабходна пазначыць:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку;
  • установу ці арганізацыю, якую вы прадстаўляеце;
  • нумар кантактнага тэлефона і е-мэйл.

Абраныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне не пазней за 4-га ліпеня. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца да спадара Максіма Падбярозкіна па тэлефоне +375 44  761 31 51 ці па е-мэйл Maksim@ODB-office.eu.