Дзе навучыцца бізнэсу, калі ты студэнт: Bridge адчыняе другі сезон

Адукацыйны праект Bridge запрашае на навучанне ўсіх, хто жадае падвысіць узровень ведаў пра бізнэс-працэсы і сфарміраваць правільны пункт гледжання на свае магчымасці для будучай прафесіі.

Праект уключае 3 накірункі:

  • Bridge Academy – гэта штотыднёвыя двухгадзінныя семінары на прыкладныя бізнэс-тэмы. Гэты накірунак з’яўляецца цэнтральным у праекце, а тэматыка семінараў ахоплівае як тэмы падрыхтоўкі эфектыўных прэзентацый, так і рынак M&A;
  • Bridge Newsroom – сустрэчы для абмеркавання і аналізу эканамічных навін. Працэс арганізаваны такім чынам, каб удзельнікі, падрабязна вывучыўшы бізнэс-тэмы ў тэорыі, маглі даць ацэнку адпаведнай эканамічнай сітуацыі;
  • Bridge Case Club уяўляе сабой мадэрнізаваны кейс-клуб, дзе пад кіраўніцтвам дасведчанага кансультанта ўдзельнікі будуць практыкавацца ў рашэнні бізнэс-задач. Акрамя гэтага, Case Club ладзіць кейс-турніры і кейс-чэмпіянаты, дзе ўсе ахвотныя могут праверыць свае веды і навыкі ў вырашэнні сапраўдных бізнэс-кейсаў ад беларускіх кампаній.

Такім чынам, удзельнікі праекту атрымаюць наступныя плюсы:

  • значнае павышэнне ўзроўню теарэтычных ведаў пра розныя аспекты бізнэс-працэсаў;
  • досвед рашэння бізнэс-задач з практыкі;
  • удзел у кейс-чэмпіянатах;
  • запрашэнне на стажыроўкі і рабочыя вакансіі ад кампаній-партнёраў праекту;
  • магчымасць далучыцца да Bridge Community;

Стаць удзельнікам праекту можа кожны, хто цікавіцца бізнэс-адукацыяй. Для гэтага неабходна паспяхова прайсці адборачны тэст, рэгістрацыя на які адкрыта да 14 кастрычніка па спасылцы.

Больш падрабязнасцей і свежыя навіны можна даведацца ў суполках у ВК ці ФБ.