Дзень адчыненых дзвярэй … у Нямеччыну!

Вы цікавіцеся культурай Нямеччыны і нямецкай мовай? Інстытут імя Гётэ ў Мінску адчыняе свае дзверы для новых сяброў!

Калі: 11 чэрвеня, 11:00 – 17:00. Дзе: Менск, вул. Веры Харужай 25/3, 4-ы паверх.

У гэты дзень вы зможаце:

  • даведацца пра курсы, атрымаць кансультацыю ў кваліфікаваных спецыялістаў і падабраць адукацыйную праграму, якая найбольш вам пасуе;
  • схадзіць на заняткі, выпрабаваць на сабе метады навучання  і вывучыць свае першыя словы на нямецкай мове;
  • зазірнуць на паліцы бібліятэкі, стаць яе чытачом, а таксама карыстальнікам электроннага абанемента Onleihe.

Акрамя гэтага – шмат прыятных сюрпрызаў!

Праграма Дня адчыненых дзвярэй:

11.00 – кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для тых, хто старэйшы за 16 гадоў і яшчэ не вывучаў нямецкую мову;
12.00 – кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для тых, хто старэйшы за 16 гадоў і ўжо вывучаў нямецкую мову;
13.00 – кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для дзяцей (10-12 гадоў), якія раней не вывучалі нямецкую мову;
14.00 – кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для падлеткаў (13-16 гадоў), якія раней не вывучалі нямецкую мову;
15.00 – кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для падлеткаў (13-16 гадоў), якія жадаюць працягнуць вывучэнне нямецкай мовы.

Даведкі: +375 17 2377119 ці  info@minsk.goethe.org

Уваход вольны!