Экспертны сняданак з нямецкімі парламентарыямі

“Ліберальны клуб” сумесна з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра запрашаюць на сняданак з удзелам дэлегацыі парламэнту федэральнай зямлі Саксонія (Нямеччына).

Тэма мерапрыемства – “Паляпшэнне інвестыцыйнага клімату: досвед Саксоніі”.

Сустрэча адбудзецца ў канферэнц-залі гатэля “Рэнэсанс”. Дакладны адрас – праспект Дзяржынскага, 1Е, Мінск.

Калі – 28 чэрвеня, 9:00 – 10:30.

На мерапрыемстве будзе забяспечаны сінхронны пераклад на рускую і нямецкую мовы.

Уваход вольны. Аднак для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца – даслаць ліст на е-адрас liberalclub2008@gmail.com. У тэме ліста неабходна пазначыць “Экспертны сняданак”, а ў целе – імя і прозвішча, месца працы / вучобы, кантактны тэлефон і электронны адрас.

Дэдлайн – 27 чэрвеня 2016 года, 15:00.