Форум для лідараў – будучых і наяўных

Antall József Knowledge Centre (AJKC) запрашае да ўдзелу ў Young Leaders’ Forum, які пройдзе ў Будапешце.

Калі: 29-31 сакавіка 2017 года.
Дзе: Будапешт, Вугоршчына.

Форум факусуецца на пытаннях рэгіянальнага развіцця, перспектывах даследванняў, інавацый і будучых тэхналогій.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя прафесіналы ва ўзросце 24-38 гадоў, якія маюць намер і патэнцыял стаць важнымі дзеячамі і decision-makers ў галіне інавацый, палітычных і сацыяльных навук, аховы здароўя.

Галоўная мэта YLF – падтрымліваць жывы дыялог сярод маладых інаватараў, вынаходнікаў, прадпрымальнікаў, PhD-даследчыкаў, маладых дымламатаў, прафесіяналаў з кампаній, якія інвестуюць у інавацыйныя праекты.

На працягу Форуму ўдзельнікі будуць мець магчымасць абмяняцца лепшымі практыкамі, досведам, ідэямі, каб стварыць агульны пункт гледжання на галоўныя тэмы канферэнцыі.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікам з Беларусі пакрываюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і падарожжа.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам, неабходна даслаць CV (у PDF-фармаце) і матывацыйны ліст, які адказвае на наступныя пытанні ў рэгістрацыйнай форме:

  • чаму вы сябе лічыце маладым лідарам?
  • якія чаканні вы маеце адносна Форуму?
  • дзе вы бачыце сябе праз 10 гадоў?
  • чаго б вы хацелі дасягнуць префэсійным жыцці?
  • якую з праграм Форуму вы чакаеце найбольш і чаму?

Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Дэдлайн – 20 студзеня 2017 года.