Фундацыя Каралевы Ядвігі для PhD-студэнтаў у Кракаве

Фундацыя Каралевы Ядвігі прапануе стыпендыю The Queen Jadwiga, каб падтрымаць даследванні студэнтаў з цэнтральнаеўрапейскіх, балканскіх і постсавецкіх краін у Ягелонскім універсітэце.

Лакацыя – Кракаў, Польшча. Перыяд – 2016 – 2018 гг.

Фундацыя The Queen Jadwiga была заснавана ў памяць аб Каралеве Ядвiзе, якая пакiнула ўсё сваё багацце на рэканструкцыю Кракаўскай Акадэмii i разам з тым заснавала 600-гадовую стыпендыяльную праграму для Ягелонскага ўнiверсiтэта.

Мэта фундацыі – падтрымаць акадэмiчных супрацоўнiкаў i студэнтаў-дактарантаў з высокiмi дасягненнямi ў даследваннях.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя складае 1500 злотых штомесяц. Стыпендыяты забяспечваюцца жыллём у інтэрнаце і базавай медыцынскай страхоўкай на перыяд навучання.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая аплікацыйная форма;
  • CV;
  • план даследвання;
  • інфармацыя пра акадэмічную працу кандыдата;
  • пералік публікацый;
  • падцверджанне ад супрацоўніка Ягелонскага ўніверсітэта.

Дэдлайн – 15 чэрвеня 2016 года.