Фестываль aDNaK! запрашае на адукацыйную праграму!

Аргкамітэт Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! чакае ўсіх цікаўных – прафесіяналаў і аматараў – на адукацыйнай праграме Фестывальнага дня.

Калі: 30 чэрвеня. Дзе:  “Корпус 8”, г. Мінск, вул. Чырвоная, 7, корпус 8.

Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі з вядомымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. Хэдлайнерам адукацыйнай праграмы стане замежны госць, імя якога арганізатары трымаюць пакуль у сакрэце.

У праграме:

  • Вольга Алейнік, крэатыўны дырэктар, сузаснавальнік агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь і Вікторыя Кавалевіч, дырэктар па развіцці бізнесу агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь.

Тэма: Як скараціць дыстанцыю паміж брэндам і аўдыторыяй, выкарыстоўваючы інструменты этна-натхнення.

  • Таццяна Лісіцкая, дырэктар міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў MASMI.

Тэма: Вынікі даследавання эфекту “вышыванкі” на ўпакоўцы беларускіх вытворцаў FMCG-сегменту.

  • Вольга Раманава, кіраўнік канцэнтрацыі “Масавая культура і медыя” ECLAB і Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі “Сучаснае грамадства, этыка і палітыка ”ECLAB”.

Тэма: Прыкінуцца вышыванкай, каб не стаць здабычай гамбургера? Бачныя і нябачныя паведамленні беларусаарыентаваных камерцыйных праектаў. Пра што можа расказаць беларуская рэклама?

  • Андрэй Халецкі, крэатыўны дырэктар агенцтва Forte Grey Belarus

Тэма: Чыкi-пыкi. Стварэнне аўтэнтычнага easy-going крэатыву.

  • Сергей Шыма, стратэг AIDA Pioneer Branding & Creative company

Тэма: Аўдыторыя — група — партрэт: дзе брэндам шукаць свайго спажыўца?

  • YoungCannesLions: Маладыя беларускія “Канскія львы” завітаюць на aDNaK!
  • Выступ замежнага госця, які стане прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў мерапрыемства.

Адразу па сканчэнні адукацыйнай праграмы адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Удзел у праграме бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Нагадаем, што да 24 чэрвеня (уключна) прымаюцца конкурсныя работы на конкурс ад генеральнага партнёра Фестывалю — кампаніі velcom пад назвай “Ідэя для прасоўвання беларускай музыкі на zvooq.com”, пераможцы якога атрымаюць каштоўныя прызы. Усё, што неабходна зрабіць, – прыдумаць слоган для прасоўвання беларускай музыкі, а таксама зрабіць раскадроўку інтэрнэт-банера для будучай рэкламнай кампаніі.

Дадатковую інфармацыю пра Фестываль можна атрымаць на сайце adnak.by, па тэлефоне +375 29 371-01-21 альбо праз e-mail adnak@budzma.org, а таксама звярнуўшыся да Канстанціна Касяка (kastus.budzma@gmail.com, +375 29 567 50 90)