Global Village зноў у Мінску!

Ужо ў гэту суботу AIESEC ператварыць Мінск ў сапраўдную “глабальную вёску” рэальных зносінаў з прадстаўнікамі трох культур.

Калі: 2 ліпеня, 17:00. Дзе: свабодная прастора “Хто такі Джон Голт?”, Мінск.

У праграме:

  • унікальная магчымасць пазнаёміцца з культурай Балгарыі, экзатычнай Індыі і таямнічай Іарданіі;
  • камунікацыя з валанцёрамі (выдатная альтэрнатыва English Speaking Club);
  • танцы, традыцыйныя пачастункі і па-айсекаўскі дружная атмасфера.

Кошт удзелу: 30 000 (альбо 3 бел.руб.)

Патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Больш інфармацыі па спасылцы.