Прагугліць выдатных студэнтак

Праграма Аніты Борг ад кампаніі GOOGLE шукае студэнтак, для якіх інжынерыя і камп’ютарныя навукі – гэта стыль жыцця.

Патрабаванні да кандыдатак:

  • атрымоўваць ступень бакалаўра, магістра альбо доктара ва ўніверсітэце Еўропы, Бліжняга Ўсхода альбо Афрыкі;
  • навучацца на спецыяльнасці, звязанай з камп’ютарнай інжынерыяй;
  • мець добрыя адзнакі.

Для таго, каб атрымаць стыпендыю, неабходна мець упэўненую матывацыю і грунтоўны досвед, а таксама дэманстраваць лідарскія якасці.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі –  € 7,000 на 2016-2017 навучальны год.

Заяўка запаўняецца толькі анлайн.

Дэдлайн – 31 снежня 2015.

Падрабязнасці і дэталі – па спасылцы.