Калядная вечарына Adukacyja.info чакае вас!

Каманда сайта Adukacyja.info запрашае любімых чытачоў на традыцыйную калядную вечарыну!

Калі: 28 снежня 2016 года, а 18:00.
Дзе: Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча, вуліца М.Багдановіча, 7а.

На вечарыне мы чакаем любімых чытачоў, шаноўных партнёраў і ўсіх добрых людзей, якія жадаюць пазнаёміцца і правесці разам АДУшэўны вечар.

Калядныя спевы, віншаванні, гульні ды цікавыя размовы гарантуюцца! Натуральна, не абыйдзецца і без адукацыйнага элемента, але ў якім выглядзе, вы даведаецеся крыху пазней.

Да сустрэчы!