Каледж запрашае ў школу

Каледж Усходняй Еўропы абвяшчае набор на Польска-Беларускую школу – 2016.

Сёлета Польска-Беларуская школа будзе называцца “Беларусь і яе суседзі”.

Заняткі адбудуцца з 12 па 15 снежня 2016 года. Сярод выкладчыкаў будуць асобы, якія займаюцца дыпламатыяй на вышэйшым узроўні шмат гадоў. На занятках будзе разглядацца геапалітычная сітуацыя ў Беларусі ў кантэксте Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Затым адбудуцца аналітычныя майстар-класы ад польскіх спецыялістаў, на якіх удзельнікі змогуць паглыбіць свае веды.

Працоўная мова – польская.

Неабходная інфармацыя пра кандыдатаў пры падачы заяўкі:

  • пазначыць спецыяльнасць;
  • назва універсітэту;
  • назва дыпломнай працы;
  • адзнака, атрыманая пры абароне працы;
  • адзнакі дыплому;
  • матывацыйны ліст.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Дэдлайн – 5 снежня 2016.

Кантакты: