Касмічная летняя школа. Ад NASA!

NASA запрашае на штогадовую летнюю школу па радыяцыйных навуках NASA Space Radiation Summer School.

Калі: 5–23 чэрвеня, удзельнікі прыбываюць 31 мая. Дзе: ЗША

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • з’яўляцца выпускніком, аспірантам ці навуковым супрацоўнікам;
  • быць зацікаўленым у галіне радыяцыйных навук (біялогіі, фізікі ці інжынерыі), у якасці выключэння могуць прымацца заяўкі ад аўдытараў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • задавальнаць патрабаванні бяспекі Брукхейвенскай нацыянальнай лабараторыі.

Неабходныя дакументы:

  • CV;
  • рэкамендацыйныя лісты (2);
  • падцверджанне магчымасці прыехаць у ЗША;
  • заява аб намерах (Statement of Intent, да 300 слоў);
  • падцвержанне валодання ангельскай мовай.

Усе дакументы трэба даслаць праз анлайн-форму ў Adobe PDF ці Microsoft Word.

Дэдлайн падачы заяўкі – 12 лютага 2017, 11:59 p.m. па U.S. Central Time. Па пытаннях праграмы можна звяртацца да Katy Buckaloo, katy.buckaloo@gmail.com, 832-978-9542.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.