Хочаш у каманду мадэлявання міжнароднага суда?

Адкрытая рэгістрацыя на конурсны адбор каманды для падрыхтоўкі да Monroe E. Price International Media Law Moot Court Competition.

Рэгістрацыя даступная для магістрантаў і студэнтаў 1-5 курсаў факультэта міжнародных адносінаў, што навучаюцца па спецыяльнасці “Міжнароднае права”.

Міжнародныя раўнды праходзяць у Оксфардзе, Вялікабрытанія. Рэгіянальны раўнд для Беларусі адбудзецца з 22 па 24 снежня 2016 года ў Кіеве.

Трэнерамі будуць удзельніцы міжнародных раўндаў конкурса 2014 і 2015 гадоў Лізавета Трахаліна і Кацярына Шкарбута.

Зарэгістравацца можна па спасылцы да 7 верасня.