“Кірмаш валанцёрства” запрашае ў Брэст

18 брэсцкіх арганізацый прадставяць сябе на “Кірмашы валанцёрства” 26 лістапада ў Брэст. Выдатная магчымасць знайсці аднадумцаў і пачаць рабіць карысныя справы.

Калі: 26 лістапада з 15:00 да 18:00 (прыходзіць можна ў любы час).
Дзе: тайм-клуб HIGH VOLTAGE, вул. Дзяржынскага, 50.

Мерапрыемства пройдзе ў тайм-клубе HIGH VOLTAGE па адрасе: вул. Дзяржынскага, 50.

Удзельнікаў чакае:

  • прэзентацыя культурных, экалагічных і дабрачынных арганізацый;
  • майстар-класы;
  • невялікі канцэрт і, вядома ж, магчымасць далучыцца да ўпадабанага праекта.

Арганізатары грамадскай кампаніі «Будзь валанцёрам!», у межах якой і праводзіцца “Кірмаш валанцёрства”, запрашаюць на сустрэчу энтузіястаў і асабліва маладых берасцейцаў.

Будзе некалькі накірункаў і 18 арганізацый, якія чакаюць новых валанцёраў у сваіх шэрагах: культурныя, экалагічныя, дабрачынныя ды іншыя.

Мэта “Кірмашу валанцёраў” — не толькі спрыяць папулярызацыі валанцёрства, павышаць узровень агульнага разумення аб валанцёрстве і яго значэнні для грамадства, але і забяспечыць добрыя ўмовы для валанцёрскай дзейнасці ў горадзе.

Уваход на кірмаш і канцэрт вольны.

Падрабязнасці па тэлефоне +37529 8086377, на сайце dzedzich.org і на старонцы vk.com/beavolunteer