Краўдфандынг: жабрацтва ці дабрачыннасць?

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на публічную дыскусію, прысвечаную краўдфандынгу.

Час: 16 чэрвеня, 19:00. Месца: “Корпус 8”, Мiнск, пр-т Машэрава 9.

Сёлета Аргкамітэт фестывалю aDNaK! вырашыў нестандартна падысці да яго арганізацыі і запрасіць да актыўнага ўдзелу ўсіх неабыякавых беларусаў. Цяпер кожны ахвочы можа асабіста спрычыніцца праз пляцоўку ulej.by да арганізацыі і правядзення фестывалю, зрабіўшы ўнёсак у важную справу развіцця беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі.

Цягам сустрэчы ўдзельнiкi паспрабуюць адказаць на наступныя пытаннi:

  • Што дае падставы для недаверу да краўдфандынга?
  • Як правесці паспяховую краўдфандынгавую кампанію і ажыццявіць сваю крэатыўную ідэю?
  • Хто такія аўтары і спонсары, як ім знайсці адно аднаго?
  • Што аб’ядноўвае і адрознівае беларускі і замежны краўдфандынг?

Удзел у ток-шоў возьмуць:

  • Вольга Мжэльская (піяр-менеджар Ulej.by);
  • Дзяніс Кандратовіч (аўтар першага краўдфандынгавага праекта, аукцыёна сустрэч “МаеСэнс”);
  •  Марыя Шарый (рэгіянальны каардынарар ГКК “Будзьма беларусамі!”, гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”);
  •  Віктар Марціновіч (публіцыст, пісьменнік, аўтар раманаў “Сфагнум”, “Мова”);
  •  Аляксей Багдасар’ян (аўтар паспяховага сацыяльнага праекта “Оле-Засынай паволі”

Уваход вольны!

Падрабязней: (029) 191 22 67, (029) 618 08 87, razam@budzma.org.

Больш iнфармацыi па спасылцы.