Liberal Arts шукае рухавікоў!

Ужо ў трэці раз праект нефармальнай адукацыі Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі набірае студэнтаў.

Зараз прапаноўваецца 5 напрамкаў (канцэнтрацый):

  • Сучаснае грамадства, этыка і палітыка;
  • Масавая культура і медыа;
  • Публічная гісторыя;
  • Інтэрн’т і грамадства;
  • Сучаснае мастацтва і тэатр.

Фінансавыя ўмовы

25 лепшых кандыдатаў атрымаюць 100 % зніжку, за вылікам толькі арганізацыйнага ўнёску (35 USD). Кошт для іншых – 45 USD / месяц.

Працягласць навучання – 8 месяцаў (кастрычнік – май). Вячэрняя форма навучання.

Дэдлайн падачы заяўкі – 6 верасня. Трэба абавязкова напісаць эсэ.

Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.