Лідары будучыні паедуць у Кітай

Выпускнікі ўніверсітэтаў запрашаюцца на праграму “Schwarzman Scholars” – навучанне ў магістратуры ва ўніверсітэце Ціньхуа.

Спецыяльнасці: публічнае адміністраванне, міжнародныя адносіны, эканоміка і бізнес.

Узровень: магістратура.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • скончаная першая ступень навучання па профільнай спецыяльнасці;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы:

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне і харчаванне, трэвел-грант, выдаткі на падручнікі і ноўтбук (калі патрэбен) і падарожжы па Кітаю. Ттаксама будзе выдавацца стыпендыя у памеры $3,500.

Неабходныя дакументы:

  • анлайн-заяўка;
  • адзнакі;
  • 4 рэкамендацыі;
  • конкурснае відэа;
  • 3 эсэ (матывацыйны ліст, лідарскае эсэ, эсэ-разважанне над актуальнымі праблемамі свету)
  • CV.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 верасня 2016.

Па пытаннях стыпендыі можна звяртацца на SchwarzmanScholars.Europe@iie.org.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.