Лятучы абвяшчае новы набор!

Лятучы ўніверсітэт пачынае прыём заявак на агульнаўніверсітэцкія курсы і семінары, а таксама запрашае пазнаёміцца з другой ступенню адукацыі – са Школай Магістраў Гульні.

У гэтым годзе адукацыя ў Лятучым універсітэце зноў будзе ісці на двух узроўнях.

Першым узровень – агульнаўніверсітэцкія курсы:

  • Індывідуальнасць і мысленне. Уводзіны ў філасофію. Уладзімір Мацкевіч
  • Уводзіны ў пост-каланіяльную тэорыю. Ігар Бабкоў
  • Сацыяльная тэорыя і сучаснасць. Галіна Русецкая
  • Сучасныя медыя і прынцыпы іх аналіза. Аляксандр  Сарна
  • Катэгорыі і прынцыпы гістарычнага мыслення. Лілія Ілюшына
  • Правілы аналітыкі: дадзеныя ды іх інтэрпрэтацыя. Андрэй Ягораў, Тацяна Вадалажская, Алена Барадачова
  • Школа Бібліі з Ірынай Дубянецкай
  • D5. “Дэзань!” Міхал Анемпадыстаў
  • Тэхнікі сімбалічнай інтэрпрэтацыі. Павел Баркоўскі, Аляксандр Сарна

Другі ўзровень – Школа Магістраў Гульні.

У мінулым годзе пачалі працаваць 4 школы, і да іх працы можна далучыцца, калі падаць заяўку і прайсці сумоўе:

  • Школа гісторыі ідэй. Кіраўнік Школы – Ігар Бабкоў.
  • Метадалагічная школа. Кіраўнікі Школы – Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская
  • Школа ВКЛ. Кіраўнік Школы – Алег Дзярновіч.
  • Школа сацыяльна-філасофскай аналіткі. Арганізатары Школы – супольнасць “Беларускай Філасофскай прасторы”

Цягам года будуць таксама працаваць некалькі семінараў.

Умовы:

  • усе  заняткі бясплатныя;
  • заняткі  першага і другога ўзроўню будуць праходзіць па вечарах і пераважна ў працоўныя дні.

Дэдлайн падачы заяўкі на ўдзел у новай праграме Лятучага ўніверсітэта – 10 кастрычніка.

Па дадатковых пытаннях можаце звяртацца на flyuniby@gmail.com.

Разгорнутую інфармацыю пра курсы, школы і семінары можна знайсці у “Праграме на год” на сайце Лятучага універсітэта.