Летнік асабістай эфектыўнасці

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» распачынае набор на «Летнік асабістай эфектыўнасці» для абітурыентаў і студэнтаў Брэсцкай вобласці

Калі: 6-15 жніўня. Дзе: Залессе.

Праграма трэнінгаў:

  • майстэрства самапрэзентацыі;
  • пошук дадатковага заробку;
  • тайм-мэнэджмент;
  • хатняя бухгалтэрыя;
  • бюджэтныя падарожжы;
  • дзейнасць НДА Брэста.

Для каго: абітурыенты і студэнты 1-2 курсу з Брэсцкай вобласці ва ўзросце 17-20 гадоў.

Фінансавыя ўмовы:

Удзел бясплатны. Харчаванне і праезд з Брэста аплачваюць арганізатары.

Умовы пражывання:

Летнік на тэрыторыі сядзібы «Дом еўрапейскіх сустрэч»; трохразовае харчаванне, душавыя і ванныя пакоі.

Дэдлайн для запаўнення анлайн-заяўкі — 27 ліпеня.

Па дадатковую інфармацыю вы можаце звярнуцца да арганізатараў — АРР “Дзедзіч”, Алена Каховіч, +375 (29) 808-63-77.