Летнік-інтэнсіў для падлеткаў, які навучыць важным рэчам

“Офіс прасоўвання ініцыятыў” прапануе падлеткам 13-17 гадоў далучыцца да летніка міжнародных камунікацый INTERCAMP.

Лакацыя – Валожынскі раён. Перыяд – 21-29 ліпеня 2016 года.

Праграма летніка скіравана на развіццё лідарскіх якасцей, умення камунікаваць у міжнародным асяродку і складаецца з трох этапаў:

  • вывучэнне сучасных тэмаў;
  • секцыя практычных кампетэнцый на выбар;
  • забаўляльная і спартыўная праграма.

Адукацыйная праграма складаецца з трэнінгавых заняткаў па міжкультурным дыялогу, лідарству і працы ў камандзе, дыпламатыі, асновах міжнародных стасункаў. Таксама яе насыцяць культурныя вечарыны, майстэрні па вывучэнні Еўропы, народных танцаў, клуб развіцця навыкаў камунікацыі, секцыі па журналістыцы, стварэнні ролікаў і маляванні, спартыўныя мерапрыемствы і цікавыя гульні. Усе ахвотныя змогуць таксама далучыцца да моўных секцый па ангельскай, польскай, беларускай мовах і інш.

Узрост удзельнікаў – 13-17 гадоў.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу – 4 800 000 руб. Ён уключае:

  • адукацыйныя паслугі Офіса;
  • пражыванне, харчаванне, праезд да базы летніка і дадому.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дадатковую інфармацыю можна даведацца на сайце, па імэйл ngo.oip@gmail.com ці па тэлефоне +375 29 395 85 02.