Летняя школа для беларускіх выпускнікоў і студэнтаў

Запрашаем паспяховых беларускіх выпускнікоў ды неабыякавых студэнтаў на інтэнсіўны летні тыдзень навучання і абмену досведам у Літве. Адукацыйныя відэа ды інтэрв’ю, самакіруемая адукацыя, сусветны досвед клубаў выпускнікоў і трэнінг па адукацыйным ментарстве, а таксама цікавая культурніцка-інтэграцыйная праграма – усё, што трэба для незабыўнага лета!

У праграме школы:

  • знаёмства з выбітнымі беларускімі выпускнікамі і перспектыўнымі студэнтамі;
  • медыя-трэнінг “Як узяць і даць выдатнае інтэрв’ю” (практыка ў парах і міні-групах);
  • медыя-трэнінг па апрацоўцы і распаўсюду адукацыйных відэа;
  • навучальная сесія пра самакіруемую адукацыю (Self-directed learning);
  • трэнінг па адукацыйным ментарстве і кансультаванні;
  • знаёмства з сусветным досведам клубаў выпускнікоў (Alumni Clubs),  распрацоўка канцэпцыі беларускай супольнасці выпускнікоў і адукацыйнага ментарства

Каго чакаюць арганізатары:

паспяховых маладых беларусаў, выпускнікоў беларускіх і замежных навучальных устаноў, гатовых падзяліцца сваім досведам, а таксама беларускіх студэнтаў, якія дбаюць пра сваё адукацыйнае ды прафесійнае развіццё.

Дзеля таго, каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць невялікую заяўку, дзе выпускнікам прапануецца падумаць над гісторыяй поспеху, якой яны маглі б падзяліцца, а студэнтам – вырашыць, з выпускнікамі якіх ВНУ, з якіх краінаў ці сфераў ім было б найцікавей пазнаёміцца?

Скрайні тэрмін падачы заявак – 1 траўня 2016.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у летняй школе бясплатны. Арганізатары аплочваюць пражыванне і харчаванне, а таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з Летняй школай, звяртайцеся на скрыню adukacyja@gmail.com.

Праект ладзіцца камандай Адукацыя.Інфо сумесна з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра ў Беларусі.