Летняя школа па антыкарупцыі

Mykolas Romeris University запрашае на летнюю школу па антыкарупцыі і справаздачнасці Transparency International School on Integrity.

Час: 4-10 ліпеня 2016 года. Месца: Вільнюс, Літва.

У праграме:

  • знаёмства з апошнімі дасягненнямі ў галіне антыкарупцыі і справаздачнасці;
  • праца з лепшымі прафесіяналамі гэтай сферы;
  • спалучэнне тэорыі і практыкі, лекцый, трэнінгаў і палявых даследаванняў;
  • удзельнікі з краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі;
  • магчымасць атрымаць 6 ECTS пунктаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • студэнты старшых курсаў, выпускнікі і маладыя спецыялісты ва ўзросце да 35 гадоў;
  • прадстаўнікі дзяржаўнага ці прыватнага сектара, навучальных ўстаноў ці недзяржаўных арганізацый.

Фінансавыя ўмовы:

Стыпендыя пакрывае выдаткі на ўдзел, транспарт і пражыванне. Ёсць таксама магчымасць атрымаць частковую стыпендыю.

Усе заахвочаныя павінны запоўніць анлайн-заяўку (стыпендыяльная секцыя) і  даслаць яе разам з матывацыйным лістом і Europass CV.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 мая 2016 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.