Летняя школа па міграцыі

Універсітет Цюбінгена запрашае на міжнародную летнюю школу па міграцыі Re-Ordering Diversity: Humanitarian Assistance in the Context of Forced Migration and Displacement.

Час: 4-8 ліпеня 2016 года. Месца: Цюбінген, Нямеччына.

Мэта школы – стварыць пляцоўку для абмену ідэямі паміж навукоўцамі, практыкамі і ўцекачамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Phd-студэнты і маладыя вучоныя ў галіне сацыяльнай і культурнай антрапалогіі, сацыялогіі, паліталогіі і смежных навук;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы:

Удзельнікам пакрываюцца выдаткі на навучанне, матэрыялы, пражыванне і сняданак. Таксама ёсць магчымасць атрымаць грант на транспарт у памеры да 200€ (неабходнасць гранта трэба асобна пазначыць у заяўке).

Арганізатары: Універсітет Цюбінгена,  Центр па даследаваннях гендэра і разнастайнасці, Даследчы цэнтр 923 “Threatened Order – Societies under Stress”, Max Planck Інстытут па вывучэнню рэлігіёзных і этнічных разнастайнасцей (Гётынген).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.