Летняя школа па параўнальным амерыканскім і еўрапейскім праве

Мічыганскі ўніверсітэт, у супрацоўніцтве з ўніверсітэтам Беластока, запрашае далучычыцца да летняй школы па праве.

Час: 29 мая — 24 ліпеня 2016 года. Месца: Беластоцкі ўніверсітэт, факультэт права 

Праграма акрэдытавана амерыканскай асацыяцыяй адвакатаў і аддзелам прававой адукацыі ЗША.

У праграме:

  • ўдзельнікі з ЗША, Беларусі і Польшчы;
  • курсы ад прафесараў коледжа права Мічыганскага ўніверсітэта;
  • курсы: канстытуцыйнае права Еўрапейскага Звяза, юрыспрудэнцыя і права, палітычная сістэма і правы чалавека ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе, права на вольнасць выражэння, міжнароднае альтэрнатыўнае вырашэнне спораў;
  • неабходныя матэрыялы і экзамен напрыканцы кожнага курса.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • студенты факультэта права.

Фінансавыя ўмовы:

Кошт удзелу — 600 злотых.

Удзельнікі курса атрымаюць сертыфікаты коледжа права Мічыганскага ўніверсітэта і сертыфікаты Беластоцкага ўніверсітэта аб удзеле ў курсах і экзаменах.

Ахвотным трэба звязацца з каардынатаркай школы, доктарам Эвелінай Грушэўскай, па e-mail summerschooluwb@gmail.com

Дэдлайн падачы заяўкі — 30 красавіка 2016 года!